• Пн, 06:05 Слова Божае на сёння
  • Пн, 06:30 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Пн, 07:00 Святая Імша
  • Пн, 08:00 Ютрань
  • Пн, 08:30 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Пн, 09:00 Святая Імша ў інтэнцыях валанцёраў і ахвярадаўцаў «Радыё Марыя»
  • Пн, 09:45 Слова Божае на сёння
  • Пн, 10:00 Ранішняя малітва
  • Пн, 10:20 Прачнулася Беларусь
  • Пн, 10:50 Навіны каталіцкага свету
  • Пн, 11:10 Евангелле ад Мацвея
  • Пн, 11:50 Літанія да св. Роха і Анёл Панскі
  • Пн, 12:20 Беларуская праграма Ватыканскага радыё
  • Пн, 12:45 Слова Божае на сёння
  • Пн, 13:00 Ружанец. Таямніцы радасныя
  • Пн, 14:00 Чытанне з Літургіі гадзінаў
  • Пн, 14:15 Навіны каталіцкага свету
  • Пн, 15:00 Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • Пн, 15:30 Размовы пра мову
  • Пн, 16:30 Канферэнцыя "Актульнасць Францішканскай харызмы ў сучасным свеце"
  • Пн, 18:00 Слова Божае на сёння
  • Пн, 18:30 Святая Імша
  • Пн, 19:30 Ружанец. Таямніцы радасныя
  • Пн, 20:30 Plurimos Annos!
  • Пн, 21:00 Калыханка
  • Пн, 21:15 Евангелле ад Мацвея
  • Пн, 22:00 Вячэрняя малітва
  • Пн, 22:15 Беларуская праграма Ватыканскага радыё
  • Пн, 22:50 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Пн, 23:00 Прачнулася Беларусь


У пятніцу 28 кастрычніка ў 18.30 касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску запрашае прыняць удзел у святой Імшы ў інтэнцыі Тадэвуша Рэйтана. "Радыя Марыя" запрашае таксама  з гэтай нагоды а 17.30  выслухаць невялічкае iнтэрвю, якое дапаможа нам лепш пазнаць Тадэвуша Рэйтана і яго гераічны ўчынак, які Ян Матэйка намаляваў на вельмі вядомай карціне: Рэйтан - заняпад Польшчы.

У жнiўнi 1772 г. кіраўнікі Расіі, Аўстрыi і Прусіі, аслабiўшы Рэч Паспалiтую, дамовiлiся аб першым падзеле яе тэрыторыі памiж сабою. 18 верасня таго ж года гэтыя дзяржавы давялi да ўлад Рэчы Паспалiтай аб ужо адбыўшымся факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сойма, каб фармальна пацвердзiць законнасць сваіх захопаў. Ад складовай часткi Рэчы Паспалiтай, тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага (ВКЛ), на карысць Расійскай імперыі адрывалася, у прыватнасці, усходняя частка беларускiх зямель з Полацкам, Невелем,Віцебскам, Себежам, Мсціславам, Магiлёвам і Гомелем агульным памерам прыблізна ў 82 тыс. кв. км, насельнiцтвам больш як 1 300 000 чалавек. Кароль Станiслаў Аўгуст, апынуўшыся ў дыпламатычнай ізаляцыi, калi краіна была фактычна акупавана іншаземнымi войскамі, вымушаны быў выдаць універсал аб скліканні павятовых соймікаў. Яны павiнны былі абраць паслоў ад Польшчы і ВКЛ на вальны сойм у Варшаве, якi прызначаўся на 19 красавіка 1773 г.

Новагародскае ваяводства на той час складалася з трох паветаў — Наваградскага, Слонiмскага ( у 1773 годзе слонімская шляхта сарвала соймік і паслоўн на абрала) і Ваўкавыскага. Ад кожнага з іх мясцовы соймік абiраў двух паслоў на вальны сойм. 22 сакавіка 1773 г. пасламi на сойм у Варшаву былi абраныя наваградцы Тадэвуш Рэйтан (1742—1780) і Самуэль Корсак (1745—1794). Згодна з традыцыяй для такіх паслоў на агульнадзяржаўны сойм ад імя павятовага соймiка выпрацоўвалася і прымалася спецыяльная інструкцыя. Паслы павiнны былi ўсiмi сiламi адстойваць на сойме наказ шляхты, нi ў чым не адступаючы ад яго. Інструкцыя, якую атрымалі паслы вылучалася катэгарычнасцю сваіх наказаў. Рэйтан і Корсак павiнны былi настойваць на поўнай эвакуацыi расiйскiх войскаў з тэрыторыі Княства. Яны атрымалі наказ перашкаджаць працы сойма, пакуль не будуць абраныя спецыяльныя прадстаўнiкі да іншых еўрапейскіх дзяржаў з мэтай атрымання пэўных гарантый па захаваннi цэласцi Рэчы Паспалiтай.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00