• Сб, 18:30 Святая Імша
  • У ЭФІРЫ Ружанец. Таямніцы радасныя
  • Сб, 20:00 Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай
  • Сб, 21:00 Калыханка
  • Сб, 21:10 Сябры Божай радасці
  • Сб, 22:00 Вячэрняя малітва
  • Сб, 23:00 Плод Духа Святога


Вашай ўвазе прапаноўваем запіс трансляцыі на "Радыё Марыя" канцэрта хору Polifonica, які адбыўся 28 кастрычніка а 19:30

У праграме творы  кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў: Сяргея Рахманінава, Ола Ейла, Ко Мацушыты, Моргана Лаўрыдсана, Вітаўтаса Мішкініса.
Мінскі аматарскі хор “Паліфоніка” быў заснаваны ў 2010 годзе.   У калектыве  20 удзельнікаў, кожны з якіх мае вопыт харавога спеву. Рэпертуар  складаюць  творы  не толькі беларускай народнай музыкі,   але і царкоўнага і свецкага зместу (Творы Ола Джэйла, Вітаўтаса Мішкініса, Тарыка О'Рэгана, Элізы Джылкінсан, Андрэя Саўрыцкага, Ко Мацушыты і інш.)
Беларускі  камерны хор “Паліфоніка” прымае актыўны ўдзел у розных міжнародных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.  Канцэрты хора адбываліся ў Польшчы, Чэхіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі, Японіі, на Сардзініі. Калектыў узнагароджаны Дыпломам другой ступені на Міжнародным фестывалі ў Празе (2012) і Дыпломам трэцяй ступені на Міжнародным харавым фестывалі ў Паўночнай Ірландыі (2013). Сваёй творчасцю, сваім талентам  удзельнікі хору сведчаць пра  багацце,  непаўторнасць і адметнасць  нашага беларускага мастацтва.
Нас яднаюць сяброўства, любоў да музыкі і маладосць.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00