Новая праграма на Радыё Марыя
"Чалавечая справа - памыляцца, але справа шатанская - трываць у гэтай памылцы". У чым прычына ўзнікнення ерасей у Касцёле - у новым цыкле перадач а. Яўгена Голуба "Работа над памылкамі".
"Радыё Марыя" у Багданаве і Рымавічах
фота Ірыны Рубінавай
Як усёй парафіяй будавалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Багданаве? Што за прытулак для дзяцей мае парафія? Паразмаўлялі з парафіянкамі сп. Галінай і сп. Янінай.
А пра капліцу "Маці Божай Міласэрнасці" у Рымавічах пагаварылі са сп. Зузанай.
Пілігрымуем у Чырвоны касцёл
У парафію св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску запрашае павандраваць сп. Ірына Рубінава у праграме Як пілігрым пілігрыму.
Энцыкліка Laudato si. Крызіс і наступствы сучаснага антрапацэнтрызму
"Усё, што мы робім, мы павінны рабіць не для сябе, але і для тых, хто прыйдзе пасля кожнага з нас" - кс. Віталій Дабраловіч разважае над энцыклікай папы Францішка Laudato si.












