Шанштацкі рух на Ружанцовай малітве на «Радыё Марыя»
Сёння ружанцовай малітвай на «Радыё Марыя» моляцца сястра Марына і ўдзельнікі Шанштацкага руху!
Запрашаем усе каталіцкія суполкі, рухі далучыцца ў гэты ружанцовы месяц да малітвы на «Радыё Марыя»!
Пра малітву ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай у Санта Марыя Маджорэ
Што цікавага рыхтуюць нашыя калегі ва Украіне ў ружанцовым месяцы кастрычніку - паразмаўлялі з айцом Аляксеям Самсонавым, дырэктарам украінскага «Радыё Марыя».
Пра Ружанцовы кангрэс у Магілёве - размова з а. Раманам Шульцам
У суботу 5 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбудзецца Трэці ружанцовы кангрэс. Што там будзе, каго чакаюць у госці айцы дамінікане - паразмаўлялі з а. Раманам Шульцам OP у ранішнім эфіры "Прачнулася Беларусь".
Катэхеза а. Яўгена Усошына: Эўхарыстыя
“Эўхарыстыя не дзейнічае аўтаматычна. Каб мы пашырылі сваю веру, трэба прыняць пэўную колькасць грамаў ці калорый? Не. Але тое, што мы прымаем Бога не проста дастойна, а нештодзённа, святкуючы Эўхарыстыю, дазваляе падыходзіць да яе ўспрыняцця як да прышэсця Бога да нас”.