Ксёндз Аляксандр Улас звольніўся з пасады дырэктара «Радыё Марыя»
Два з паловай гады працягвалася мая прыгода з праектам «Радыё Марыя». Было сапраўды шмат момантаў, якія захаплялі і якія засмучалі, якія напаўнялі радасцю і якія змушалі да прыкладання вялікіх намаганняў і цярплівасці, але заўсёды на гэтай дарозе стварэння і працы ў «Радыё Марыя» Найсвяцейшая Панна Марыя ставіла людзей. І дзякую Ёй за гэтых Яе слугаў, за тых, хто, падобна як Яна, адказалі на заклік Бога ў стварэнні і працы на карысць “Радыё Марыя”.
«Радыё Марыя» завітае ў смаргонскую парафію
10 лютага / 10:00
10 лютага валанцёры «Радыё Марыя» на чале з дырэктарам ксяндзом Аляксандрам Уласам наведаюць парафію Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Дзякуем докшыцкай парафіі Святой Тройцы
27 студзеня каманда «Радыё Марыя» наведала горад Докшыцы Віцебскай вобласці па запрашэнні пробашча докшыцкай парафіі айца Андрэя Букштана OFMCap.