Радыё Марыя - у Канстанцінаве!
Паразмаўлялі ў ранішнім эфіры са спадарыняй Марыяй з вёскі Канстанцінава, Мядзельскага раёну. У свае 90 год яна з'яўляецца старастай вёскі і мясцовым касцёльным актывістам, мае ўспаміны і з даваенных часоў, і пра раскулачванне, і пра зніклы касцёл у вёсцы Весялуха.
Першы крыж на месцы разбуранага касцёла, дарэчы, быў пабудаваны дзякуючы сну, які ўбачыла наша цудоўная суразмоўца. Успаміны і размовы са старэйшымі - найкаштоўнейшыя скарбы Радыё Марыя
"Каб гэтае святло, радасная вестка агарнула ўсе кропкі нашай краіны"
16 снежня ў Беларусь прыбудзе агонь з Бэтлеема. Што будзе з ім далей, куды і як адбываецца транспарціроўка агню, хто гэтым займаецца і які сэнс гэтай традыцыі - паразмаўлялі з Маргарытай Капустай, скаўткай.
Эбіяніты - першыя скептыкі хрысціянства
"Сёння б яны былі апекунамі вялікай групы людзей, якія вельмі цёпла адносяцца да Хрыста, якія бачаць у Ім вялікую мудрасць, бачаць у Ім узор этыкі, вялікага духоўнага настаўніка, але не вераць, што ён быў Богам і Збавіцелем" - пра эбіянітаў распавядае а. Яўген Голуб OFMConv у новым выпуску "Работы над памылкамі".












