Па старонках краязнаўчай газеты



Што такое геральдычная кафля? Якія сімвалы можна пабачыць на ёй і што яны значаць?



Якімі даўней былі беларускія маёнткі? Як гаспадары ладзілі ў іх сваё жыццё? Нічога няма лепшага за сведчанні відавочцаў - Алена Быкава пакінула свае ўспаміны пра маёнтак Чэрніцы, запрашаем іх паслухаць.



Пра пісьменнікаў, якія гасцявалі, прыязджалі на творчыя сустрэчы ў правінцыйны Полацк, у сваім артыкуле расказвае Навум Гальпяровіч.



Мода на спадчыну фараонаў не абмінула і Беларусь. Хто з беларусаў вандраваў па Егіпце і сабраў сваю антыкварную калекцыю? У якім беларускім горадзе існаваў сапраўдны музей егіпецкіх цікавостак?Расказваецца ў артыкуле Аляксандра Вайтовіча.



Пра першага кіраўніка БДЭУ Аляксея Гурло, выбітную асобу няпростага лёсу, даведаемся з артыкула Алега Дзячкова.



Некалькі цікавых артыкулах аб'яднаў Максім Гальпяровіч у гэтым выпуску. У артыкуле Ігара Пракаповіча ідзе гаворка пра "Куцухаў камень", Алена Смаленічэнка расказала пра Геранёнскую манстранцыю,



Масавыя тэатралізаваныя святы савецкіх часоў яшчэ памятаюць многія людзі старэйшага ўзросту. Якімі былі інсцэніроўкі ў першай палове XX ст.? З якой нагоды і з якой мэтай арганізоўваліся? Запрашаем на "экскурсію ў гістрыю" разам з Іллёй Вярбілам.





Якім было жыццё нацянальных меншасцяў у БССР? Чаму была прысвечана выстава, што прайшла ў 1927 годзе



"Вадзім-краявед" - так называў сябе ў маладосці Вадзім Невядомскі, будучы намеснік камісара партызанскага атрада "Хуткі".



Мінскае гета было адным з буйнейшых на тэрыторыі былога саюза. Пра гэта ведаюць многія, а пра тое, што яно было сапраўды гераічным, ведаюць далёка не ўсе. Як існавалі, выжывалі, гінулі, але не скараліся мінскія габрэі ў артыкуле Сяргей Тукала.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00