Макс быў вельмі таленавтым чалавекам, здольным да навук. У 24 гады ён ужо атрымаў ступень доктара багаслоўя і мог заняцца навуковай дзейнасцю, але абраў шлях практычнага служэння Богу і людзям.
Ён служыў на парафіі, але пад час першай сустветнай вайны быў палявым святаром і менавіта пасля гэтага стаў радыкальным пацыфістам - свядомым праціўнікам вайны. Пазней яго барацьба за мір неаднаразова прыводзіла яго ў засценкі гестапа. Пра лёс і дарогу да Бога благаславёнага Макса Юзафа Мецгера расказвае кс. Віталій Дабраловіч.