Дарога да Бога



Як перажывалі часы пераследу веры святары XX стагоддзя? Якія выклікі часу паўсталі перад імі? Пра ксяндза Міхала Рапача, які перажыў другую сусветную вайну, але гвалтоўна загінуў ужо ў "мірны" час, расказвае кс. Віталій Дабраловіч.



Першая чорнаскурая святая нарадзілася яшчэ ў 19 ст. Ва ўзросце 8 гадоў дзяўчынку выкралі гандляры рабамі, за наступныя 12 гадоў яе тры разы перапрадавалі розным гаспадарам. Хто дапамог дзяўчыне пазбавіцца рабства? Як яна стала каталічкай і змагла паступіць у кляштар? Расказвае кс. Віталій Дабраловіч.



"Усе нараджаюцца як арыгіналы, але многія паміраюць як копіі," - гаварыў хлопец, які з 12 год стаў практыкаваць штодзённае прыняцце Эўхарыстыі і штотыднёвую споведзь.



"Рабі кожную дробязь з верай, любоўю і энтузіязмам," - па такім запавеце жыла с. Марыя Лаўра Майнэцці. Пра благаслаўлёную, якая загінула ад рук трох дзяўчын-сатаністак у XX ст. расказвае кс. Віталій Дабраловіч.



"Добры анёл Байі" - так называлі манахіню, якая асаблівым чынам апекавалася беднымі.  Яна паходзіла са шматдзетнай сям'і і рана страціла маці. Распазнаўшы пакліканне дзяўчына пайшла ў кляштар і аддана служыла Богу і людзям:



Бенедыкт нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы, дзе нягледзячы на панаванне хрысціянства, паўсюдна пануе магія і вядзьмарства.



Бласлаўлёны кс. Стэнлі Фрэнсіс Ротэр паходзіў з маленькага горада ў Аклахоме. З малога ён марыў стаць святаром, але вучыцца ў семінарыі было вельмі складана. Вёскі Гватэмалы, якая была ахоплена жорсткай грамадзянскай вайной, сталі месцам служэння і месцам трагічнай гібелі кс. Стэнлі.



Роза-Марыя - дзяўчынка, якая мела рашучы характар, але вельмі добрае сэрца.Аднойчы ў каледжы пад час малітвы ў капліцы яна адчула, што "Бог пасяліўся і застаўся ў ёй". Бацькі не адразу пагадзіліся з рашэннем дачкі пайсці ў кляштар,



Калі трэцяя з васьмі дзяцей Рыкарда Сальвата вырашыла стаць манахіняй, бацька быў супраць, але шлях быў абраны на ўсё жыццё.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00