Памілаваныя





Якую цану трэба плаціць за памазанне Духа Святога і чаму? Як веруючаму чалавеку знайсці месца ў гэтым свеце? Дзе знайсці духоўную зброю?



Слухайце наступныя часткі аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".



Многім з нас Бог не дае веру гатовай, а вучыць нас верыць. Як гэта адбываецца?



Што такое "адпачынак у Духу Святым"? Як пад час малітвы можа праяўляцца дар слёзаў і як вызначыць, ці сапраўдны гэты дар?



Які ён - голад Божага слова і што з ім рабіць? Як адрозніць сапраўдныя Божыя знакі ад несапраўдных? Якія Божыя знакі могуць быць перасцярогай для нас? У наступных частках аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".




Дзе знайсці "крыніцу жывой вады", каб наталіць свой духоўны голад? Што рабіць, калі губляеш сэнс жыцця? Якую ролю бацька мае ў жыцці дзіцяці, асабліва дзяўчыны, і што рабіць, калі яго няма?



Ці можна сустрэць Хрыста на зоне? Што будзе, калі ты сам трапіш на зону, што ў цябе застанецца там? Пра чаканні і рэальнасць працы з асуджанымі слухайце аповед айца Аляксандра Жарнасека МІС у наступных частках аўдыякнігі "Памілаваныя".



Ці можа п'яны быць убогім? Як варта ставіцца да бяздомных? Чаму перад пагрозай смерці чалавек асабліва набліжаецца да Бога? Слухайце адказы ў наступных частках аўдыякнігі "Памілаваныя" айца Аляксандра Жарнасека МІС .



Пра ўбогасць чалавечай прыроды, пра тое, як Бог благаслўляе ўбогіх, слухайце ў наступных частках аўдыякнігі "Памілаваныя" айца Аляксандра Жарнасека МІС .

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00