Яшчэ да нараджэння лёс гэтага чалавека быў прысвечаны Богу, а яго наканаванне было прадвызначана, але гэта адкрылася толькі праз шмат гадоў.
Чаму яму далі імя, якое азначае "ашуканец"? Як і чаму Якуб дабіваўся блаславення? Ці варта было так рабіць і да чаго прывяло гэтае рашэнне? Як Пан Бог выхоўваў хлусліўца і камбінатара, каб паставіць яго на чале цэлага народа расказвае кс. Андрэй Рылка.








