"Глядзіць на ваду, а ўглядаецца пад ваду," - такая прыказка ёсць пра гэтую птушку. Клекатун, весялец, лялёка, чорнагуз, бацян - так называюць бусла на Беларусі.
Ці ведаеце вы адкуль з'явіўся бусел? Нам пра гэта расказалі Ядзвіга Рай і Марыя Макарэвіч. Пад час гэтай перадачы рызыкуем "нахапацца, як бусел жабаў" вершаў ды загадак, прыкмет ды прыказак, звязаных з любімай птушкай.








