Адкуль паходзіць слова "натхненне", які глыбокі сэнс мае корань "тх" ? Дзе шукаць натхненне і як яно праяўляецца? Акрыленне, узнёсласць, запал,
а што знаходзіцца на супрацьлеглым баку натхнення і як беларусы перамагалі нуду-самоту? Дзеляцца Ядзвіга Рай і Марыя Макарэвіч.
Не пакідай мяне, маё натхненне!
Адзіны сябар стомленай душы,
Як ранак абуджаецца ад пеўня,
Так і ў ва мне ты верш разварушы.
Няхай бушуюць хвалі тваёй плыні,
На іх я, нібы ветразь карабля,
Калі з няўмольнай сілаю нахлынеш,
Тады так добра бачыцца здалля.
І не патрэбен ні маяк, ні флюгер.
З табой плывеш туды, куды нясеш -
Рвеш ланцугі, раскоўваеш кальчугі -
І вырываецца з палону верш…
Людмила Воронова Супрун








