"Купіна выпукваецца з балота, нібы купал патанулай бажніцы… Купіну акупоўваюць пукі сітніку, пукі асакі," - пісаў Алесь Разанаў.
Ржава, багна, тапельня, трасіна, пагары, выжар, твань - больш за 30 назваў прыдумалі беларусы для балота.

Якім яно бывае? Хто любіць балоты? У чым іх багацце? Як багна абараняла беларусаў ад захопікаў? "Калі дрыгва засмокча, дык і званоў не пачуеш", "каля дрыгвы хадзі, а ў багну не глядзі" - дзеліцца народнай мудрасцю Марыя Макарэвіч, а Ядзвіга Рай падтрымлівае цытатамі з літаратурных твораў. Смакуем нашу мову разам!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00