1. Часам святары моляцца аб тым, каб пайшоў дождж. Мяне гэтая малітва заўсёды бянтэжыць і здаецца паганскай. Можна даведацца аб традыцыі і сэнсе такіх святарскіх малітваў аб прыродных з'явах? - адказвае айцец Яўген Усошын.

2. Паважанае Радыё Марыя, дапамажыце разабрацца ўсё ж-такі з гэтай паднятай цяпер у СМІ тэмай правільных жэстаў вернікаў падчас малітвы Ойча наш.

Асабіста я заўсёды малюся, склаўшы рукі. Ну бо так мяне навучылі з дзяцінства. Але, бываючы ў іншых краінах, бачыла, што ў касцёлах часта моляцца Панскай малітвай, раскінуўшы рукі. І калі мяне таксама бралі за руку, то канешне я яе не адзёргівала, а малілася так, як прынята ў гэтым месцы. Дык усё ж, чым кіравацца ў такіх сітуацыях? - адказвае айцец Яўген Голуб.

3. Вось ужо другі раз на маёй памяці Святы Айцец прызначае нунцыяў, якія неслі служэнне ў Беларусі ў іншыя краіны. Але у выпадку і з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, і з арцыбіскупам Габарам Пінтэрам мы спачатку даведаліся аб тым, што яны будуць несці служэнне адпаведна ва Украіне і ў Гандурасе. Аб прызначэнні новага нунцыя для Беларусі мы даведваліся значна пазней. І зараз мы ня маем інфармацыі аб тым, хто будзе несці службу ў нашай краіне. Гэтак сама і для жыхароў Украіны ці Гандураса прызначэнне нунцыя з'яўлялася невядомым да таго часу, пакуль яны не прыязджалі ў адпаведную краіну ці не? Ці гэта стала вядомым ім з моманту абвяшчэння Папскага указу? - адказвае кс. Дзмітрый Пухальскі.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00