Айцец Яўген Усошын адказвае на пытанні нашых слухачоў:

1. Лічыцца, што пост звычайна працягваецца 40 дзён. Чаму выходзіць па рознаму, напрыклад, гэтым разам 46 дзён? Як вызначаецца дата Пасхі? І чаму такая розніца з праваслаўнымі?

2. Ці абавязковыя пастановы на Пост ці пажаданыя? Калі не здзейсніў сваю пастанову, ці прапусціў яе выкананне адзін дзень, гэта грэх? І яшчэ: пастановы бываюць самымі экзатычнымі, ці ёсць абмежаванні да гэтых абмежаванняў?
3. Марыя з Меджугор’я запрашае кожную сераду і пятніцу пасціцца на хлебе і вадзе. Калі я выконвала гэтую параду, часам ад голада станавілася раздражнёнай і злой. Ці лепш адмовіцца ад такой занадта цяжкой пастановы, ці да канца вытрываць яе, раз дала абяцанне?

4. Калі адмовіцца ад мяса на пост не патрабуе ніякіх высілкаў ад чалавека - ці мае сэнс такая пастанова?

5. У рыма-католікаў камуніканты на муцэ і вадзе, а ў грэка-католікаў - на дражжавой заквасцы. Ці прынцыповыя гэтыя спосабы прыгатавання? Чым яны абумоўлены?

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00