Хвала Хрысту. Пытанне ў рубрыку 101 пытанне да святара. Якому святому лепш маліцца, калі пачынаецца хапун на мірных пратэстах? І ці трэба спавядацца з таго, што цябе пасадзілі на суткі за ўдзел у так званай  несанкцыянаванай акцыі?

Раскажыце, калі ласка, пра звычай спавядацца перад пахавальнай Імшой блізкіх сваякоў. Ці варта ісці да споведзі, калі знаходзішся ў ласцы асвячальнай, спавядаўся тыдзень, два таму, але на споведзі перад пахавальнай Імшой вельмі настойвае бабуля, бо "так рабілі спакон вякоў".

Калі размаўляю з людзьмі, якія падтрымліваюць дзеючы зараз рэжым і не магу сказаць ім у твар, што я супраць гэтага рэжыму, бо не хачу псаваць адносіны. Ці з'яўляецца гэта замоўчваннем граху, ці трэба з гэтага спавядацца?

Хвала Хрысту. Ці пачуццё віны гэта маркер для таго, каб пашукаць у гэтым месцы свой грэх ці не заўжды? Я часта мучаются віною, што не збіраю асобна смецце, як рабіла гэта ў Германіі, што не дастаткова добра зарабляю, як мае аднагодкі і г. д. І гэта такое ж пачуццё, як калі я пасваруся з кімсьці ці схлушу.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00