Валік выбег на лесвічную пляцоўку і спачатку ціха, а потым гучна паклікаў брата. Рэха гулка паляцела на гарышча, скацілася па стаптаных прыступках у сутарэнні і, знясіленае, вярнулася да яго.
У пад’ездзе запанавала невыносная цішыня, у якой было толькі дыханне і ўдары Валікавага сэрца. Суседскія дзверы былі зачыненыя, і на грукат і званкі ніхто не адазваўся.
Выбар, які мы робім кожны дзень, які залежыць ад нас і за які нам самім давядзецца трымаць адказ.








