Аўдыятэка
Постаці
Пра аднаго з росіцкіх мучанікаў благаслаўлёнага кс. Юрыя Кашыру ўзгадвае сп. Марыя Нікановіч у праграме "Постаці: выбітныя асобы каталіцкага свету".
Пра асобу сястры Апалоніі Сінкевіч з Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыi ўспамінае с. Марыя
Пра Казіміра Сваяка - каталіцкага святара, беларускага паэта, драматурга, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча распавядае ягоная сваячка Іяланта Валуевіч.
Успаміны пра Марыю Скуратовіч - арганістку, евангелізатарку, аўтарку шматлікіх беларускіх рэлігійных песняў, якія спяваюць зараз і ў пілігрымках, і ў касцёлах, і якія таксама гучаць на "Радыё Марыя".
Юрый Хадыка - беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук. Арганізатар экспедыцый па збору іконаў па ўсёй Беларусі. У 1979 годзе адкрыў пры АН БССР Музей старажытнай беларускай культуры. Пра яго ўспамінае ягоны сын Кастусь Хадыка.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч успамінае ў праграме "Постаці" пра асобу і дзейнасць кс. прэлата Пятра Барташэвіча.
Пра лёс і асобу слыннага святара, імя якога ўпісана ў гісторыю Лагішына, расказвае дыякан Януш Чарнамораў.
фота з архіва кс. Андрэя Куліка
Успамінаем у "Постацях" кс. Уладзіслава Пятрайціса - аднаго з першых святароў, які распачаў прапаведваць па-беларуску, перакладчыка малітваў з польскай мовы, выдаўца аднаго з першых беларускамоўных каталіцкіх выданняў "Голас душы". Сваімі асабістымі ўспамінамі пра яго дзеліцца ксёндз Вячаслаў Барок.
Кадр з кінастужкі Дзяніса Салаша "Як пачыналася Кальварыя"
У праграме "Постаці" успамінаем пра Ванду Скуратовіч - Праведніцу Народаў Свету, стваральніцу хатняй каплічкі ў Мінску, якая дзейнічала каля 30 гадоў, актыўную ўдзельніцу кампаніі па вяртанню мінскім каталікам Кальварыйскага касцёла. Сваімі ўспамінамі пра пані Ванду дзеліцца айцец Яўген Усошын.
Айцец Віктар Данілаў - рэлігійны дысідэнт, публіцыст, святар грэка-каталіцкай царквы ў падполлі, вязень Гулагу, парах грэка-каталіцкай парафіi ў Гродне.