Што такое "Літургія" - распавядае кс. Андрэй Кеўліч.
Laudetur Jesus Christus!
Вітаем Вас, шаноўныя радыёслухачы, у перадачы якая называецца “З клопатам аб літургіі” І сёння мы паспрабуем адказаць на пытанне вельмі простае, але адначасова вельмі важнае: “Што такое літургія?”
Ужо старажытныя грэкі мелі ў сваёй мове слова λειτουργέω, што паходзіць ад двух іншых: λειτος (супольны) і εργον (праца, справа, служба). І тэрмін гэты грэкі ўжывалі не толькі для таго, каб акрэсліць рэлігійныя, культавыя дзеянні, але літургіяй было ўсё, чым яны займаліся разам, супольна і для дабра ўсіх — ці то пабудова стадыёну, ці рамонт мосту.
Літургія, праз якую — асабліва ў боскай эўхарыстычнай Ахвяры — «здзяйсняецца справа нашага адкуплення»1, найбольш спрыяе таму, каб вернікі сваім жыццём выяўлялі і паказвалі іншым таямніцу Хрыста і сапраўдную сутнасць праўдзівага Касцёла.
Улічваючы багацце аспектаў хрысціянскай літургіі ёсць розныя азначэнні слова “літургія”:
“Літургія – збор сімвалаў, спеваў і дзеянняў, пры дапамозе якіх Касцёл выражае і маніфестуе сваю пашану адносна Бога (Prosper Guéranger, XIX w.)
„Літургія з’яўляецца публічным, правамоцным культам Касцёла, які выконваецца праз адмыслова выбраных і правамоцна ўпаўнаважаных прадстаўнікоў (Romano Guardini, I poł. XX w.) niemiecki ksiądz katolicki pochodzenia włoskiego, teolog, filozof religii i liturgista.
„Літургія – таямніца Хрыста і Касцёла” (Odo Casel, I poł. XX w.) benedyktyn, liturgista, jeden z zasłużonych teologów Ruchu liturgicznego.
„Літургія справядліва лічыцца выкананнем святарскага абавязку Хрыста; у ёй праз бачныя знакі выражаецца і ўласцівым кожнаму знаку спосабам ажыццяўляецца асвячэнне чалавека, а Містычнае цела Езуса Хрыста, г. зн. Галава і яго члены, выконвае цэласны публічны культ.”
“У зямной Літургіі мы як бы прадчуваем нябесную Літургію, якая будзе адбывацца ў святым горадзе Ерузалеме, да якога мы накіроўваемся як пілігрымы, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога як слуга святыні і сапраўднай скініі22. Разам з усім войскам нябеснай моцы мы спяваем Богу гімн праслаўлення; з пашанай згадваем святых і спадзяемся атрымаць нейкі ўдзел і еднасць з імі; чакаем Збаўцу, нашага Пана Езуса Хрыста, пакуль Ён не з’явіцца як жыццё наша і пакуль мы не з’явімся з Ім у славе23.”
Хрыстус заўжды прысутнічае ў сваім Касцёле, асабліва ў літургічных дзеяннях. Ён прысутнічае ў ахвяры св. Імшы і ў асобе цэлебранта, «бо той, хто калісьці ахвяраваў сябе на крыжы, цяпер ахвяруе сябе праз служэнне святароў»20, і асабліва, у эўхарыстычных постацях. Сваёй сілай Ён так прысутнічае ў сакрамэнтах, што калі нехта ўдзяляе хрост, то хрысціць сам Хрыстус21. Ён прысутнічае ў сваім слове, бо калі ў Касцёле чытаюць Святое Пісанне, гаворыць Ён сам. Нарэшце, прысутнічае тады, калі Касцёл моліцца і спявае псальмы, бо Ён сам абяцаў: «Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» (Мц 18, 20).
Літургія – тое багаслужэнне, якое здзяйсняецца ў Касцёле і ад імя Касцёла (Св. Імша, літургія Божага слова, Пакаяннае набажэнства, Літургія гадзінаў і г. д.) Для кожнай Л. прызначаюцца спецыяльныя тэксты, малітвы, літургічнае адзенне святара і спевы.”
Кс. Уладзімір Русак ў адным са сваім артыкуле “Літургія — чыя гэта справа?” на католібай кажа, што Літургія — гэта сустрэча з Панам і ў Пану, гэта адчуванне быцця часткаю Ягонага Цела, вельмі важнай часткаю, адзінаю і непаўторнаю. Тут кожная частка выконвае сваё, прызначанае ёй, заданне. Разам мы ствараем містычнае Цела Хрыста. Удзел верніка ў літургіі — гэта не толькі ахвяра з нагоды справавання Імшы ў той ці іншай інтэнцыі. Удзел вернікаў — гэта тыя просьбы, што шэпчуць нашыя сэрцы пасля закліку святара «Молімся», гэта праслаўленне Бога разам з нябесным Касцёлам словамі «Аллелюя» ці «Святы, Святы, Святы», гэта прынясенне ў ахвяру самога сябе, сваіх спраў і сваіх праблем тады, калі над алтаром уздымаецца беззаганная Гостыя. (…) Літургія — гэта справа людзей, якія ўсведамляюць свае абмежаванні, сваю слабасць і памылкі. Літургія — месца, дзе кожны з’яўляецца самім сабою, інакш удзельнічаць у ёй немагчыма. Літургія — гэта магчымасць рэальна змяніць сваё жыццё, пачуўшы слова Праўды і ўмацаваўшыся ласкаю Хрыста, што выплывае з сакрамэнтаў. Літургія — гэта тое, што мы здзяйсняем разам з Хрыстом — Усемагутным і такім блізкім.
Варта зазначыць, што ў каталіцкім значэнні адносна літургіі мы не зусім адпаведна ўжываць слова “набажэнства”. Аб гэтым мы паспрабуем паразважаць падчас наступнай перадачы. Вялікі дзякуй за ўвагу! Няхай Божая ласка дапаможа нам быць вернымі вучнямі Хрыста!
Laudetur Jesus Christus!








