Што такое патэна, чым яна адрозніваецца ад дыскаса, а таксама пра манстрацыю, кустодыю і цыборый распавядае кс. Андрэй Кеўліч.

Laudetur Jesus Christus! Вітаем Вас, паважаныя радыёслухачы, у рубрыцы Радыё Марыя “З клопатам аб літургіі”.
Працягваем нашае знаёмства з тым, як паводле навучання Касцёла арганізуецца сакральная прастора. Сёння працягваем нашыя разважанні.
Літургічныя рэчы з'яўляюцца элементамі літургіі, неабходнымі для яе здзяйснення. Кожная літургічная рэч мае сваё прызначэнне, а многія з іх – глыбокую сімволіку.
ПАТЭНА
Патэна — гэта тая маленькая талерачка накшталт сподка, якая накрывае келіх і на якой да аферторыя ляжыць вялікі хлеб для кансэкрацыі. Яна павінна быць зроблена з таго самага матэрыялу, што і келіх. Таксама яна павінна быць дасканала пляскатай з угнутага боку (Bouvry, ii. 239).
Патэ́на (лац.: patena, «талерка») — у каталіцкай царкве лацінскага абраду — адна з літургічных пасудзін. Уяўляе сабой талерку з выявай сцэн з Новага Запавету. Аналагічная літургічная пасудзіна ў візантыйскім абрадзе называецца дыскас. Галоўнае адрозненне ўсходняга дыскаса ад заходняй патэны — наяўнасць у дыскаса масіўнай ножкі.
Выкарыстоўваецца падчас літургіі. Паводле літургічных тлумачэнняў патэна сімвалічна малюе Віфлеемскі яслі, а таксама труну, у якой было пахавана цела Ісуса Хрыста.
Патэна служыць для ўскладання на яе падчас імшы або ўсіх, або галоўнай госціі, якая пераламляецца пасля асвячэння. У Сярэднявеччы патэны былі, як правіла невялікага памеру, дастатковага, каб змясціць галоўную госцію; малыя госціі для прычашчэння парафіян асвячаліся ў іншых літургічных пасудзінах. У XX стагоддзі нароўні з невялікімі патэнамі сталі ўжывацца патэны буйныя, здольныя змясціць усё госціі. Матэрыялам для вырабу патэны служыць, як правіла, метал (радзей — кераміка).
У старажытныя часы патэна была значна большай за цяперашнюю, бо яна ўтрымлівала ўвесь хлеб, які павінен быў кансэкравацца на Імшы. Таму не варта здзіўляцца, калі мы чуем альбо чытаем пра патэны вагою дзесяць альбо трынаццаць кілаграмаў (Bona, Rer. Liturg., 292; Kozma, 84).
Патэна на Усходзе. — Грэкі называюць патэну дыскасам (δίσκος). Дыскас значна большы за патэну, бо іхнія вялікія часцінкі не павінны з яго ўпасці. А іхнія гостыі не тонкія і пляскатыя, як нашы, а тоўстыя і квадратныя.
Госпадзе Божа, з радасьцю ўскладаем на Твой алтар новы келiх i пат эну для зьд зяйсьненьня Ахвяры Новага Запавету.
У гэтым начыньнi мы ахвяруем i зь яго прымаем Цела i Кроў Твайго Сына. Няхай яны асьвяцяць гэтую патэну i гэты келiх. Просiм Цябе, Госпадзе, каб мы, складаючы Найсьвяцейшую ахвяру на зямлi, чэрпалi моц з Тваiх Сакрамантаў i, напоўненыя Тваiм Духам, аж у Валадарстве Нябесным змаглi разам са Сьвятымi быць годнымi прысутнiчаць з Табою ў вечнай радасьцi. Табе хвала i пашана навекi.
Są trzy rodzaje paten:
Patena kielichowa — to płaska patena, która należy do standardowego wyposażenia kielicha mszalnego. Mieści się na niej tylko jedna lub kilka hostii. Калі на яго кладуць толью адну гостыю (лац. hostia – ахвяра) – белы пшанічны, звычайна круглай формы, прэсны хлеб, – патэна мае выгляд невялікага дыска.
Patena głęboka — patena ta również należy do wyposażenia kielicha (gdy nie stosuje się pateny kielichowej, lub gdy zachodzi potrzeba konsekracji komunikantów), oprócz hostii mieszczą się w niej także komunikanty. калі разам з гэтай гостыяй на патэне адбываецца кансэкрацыя камунікантаў – маленькіх гостый, якія спажываюць вернікі, – яна нагадвае невялікае начынне. Патэну, як і келіх, робяць з высакароднага матэрыялу, часта яе багата аздабляюць.
Patena komunijna — najczęściej wyposażona w uchwyt, trzymana przez ministranta pod brodą wiernego przyjmującego Komunię Świętą. Na nią spadają cząstki Ciała Chrystusa. У літургіі таксама выкарыстоўваецца патэна, якая мае збоку ручку і якую міністрант падстаўляе пад падбародак чалавека, што прымае святую Камунію. Пры такой паслузе міністрант павінен знаходзіцца з правага боку святара альбо дыякана. Пасля абраду святой Камуніі патэна павінна быць ачышчана ад крошак дыяканам альбо святаром. Да практыкавання гэтага заахвочвае інструкцыя аб Эўхарыстыі «Redemptionis Sacramentum» («Сакрамэнт Адкуплення», RS): "Трэба прытрымлівацца звычаю выкарыстання патэны пры ўдзяленні камуніі вернікам, каб прадухіліць падзенне гостыі альбо яе часткі на зямлю" (RS 93)
ЦЫБОРЫЙ
Калі лічба тых, хто прымае Камунію, вялікая, зазвычай асвячаныя гостыі раздаюцца са святога посуду, які па форме нагадвае келіх, але больш шырокі і неглыбокі. Ён называецца цыборыем, ад лацінскага cibus — ежа. У старажытныя часы цыборыем зваўся балдахін, з якога звісала кустодыя ў выглядзе галубкі, зробленая з золата альбо срэбра, у якой захоўваўся Найсвяцейшы Сакрамэнт (Kozma, p. 87). Калі ў цыборыі знаходзіцца Святая Эўхарыстыя, ён заўсёды захоўваецца замкнёным у табернакулюме, за выключэннем выпадкаў, калі трэба раздаць святую Камунію альбо ачысціць цыборый.
ЦЫБО́РЫЙ (лац. ciborium) — літургічнае начынне для раздавання і захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ужо св. Юстын (II ст.) павучаў вернікаў, каб яны годна захоўвалі Найсвяцейшы Сакрамэнт. 3 цягам часу паўсюдным стаў звычай захоўваць Святыя Дары ў спецыяльных начыннях, якія накрываліся тканінай і падвешваліся над алтаром. Яны называліся цыборыямі і мелі розную форму, напрыклад, вежачкі, галубкі ці скрынкі. Паколькі падвешаны цыборый быў непрактычным, для гэтай мэты пачалі выкарыстоўваць вялікі келіх з накрыўкай, які ўжываецца і сёння. Такія цыборыі хаваюць у табэрнакулюм, які замыкаецца на ключ і які знаходзіцца ў цэнтральнай наве касцёла, на самым бачным месцы, або ў капліцы Найсвяцейшага Сакрамэнту.
КУСТО́ДЫЯ (лац. custodia - nadzór, straż od custos, custodis - stróż, dozorca lub też custodiere - ochraniać, ukrywać, strzec))) — літургічнае начынне, у якім захоўваецца адна вялікая Гостыя, якую час ад часу выстаўляюць для публічнага пакланення. Звычайна кустодыя знаходзіцца ў табэрнакулюме.
Напачатку адарацыі кустодыя вымаецца з табэрнакулюма, і Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца з яе ў манстранцыю. Пры адсутнасці манстранцыі выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту можа праводзіцца ў кустодыі — літургічнае начынне, у якім захоўваецца адна вялікая Гостыя, якую час ад часу выстаўляюць для публічнага пакланення. Звычайна кустодыя знаходзіцца ў табэрнакулюме.
МАНСТРА́НЦЫЯ (лац. monstratorium) — літургічны прадмет, які ўжываецца падчас спецыяльных набажэнстваў – адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Манстранцыі з'явіліся ў XIII ст. у выніку развіцця культу Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Манстранцыя — гэта вялікая прылада, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт выстаўляецца для пакланення і праносіцца ў працэсіях па-за касцёлам пры адмысловых нагодах. Яна мае вялікую ножку, накшталт той, што ў келіха, а яе верхняя частка зроблена так, каб яна нагадвала прамяні, якія радыяльна выходзяць з сонца. У цэнтры манстранцыі ёсць круглая адтуліна, куды падчас выстаўлення змяшчаецца святая Гостыя.
Манстранцыі бяруць свой пачатак ад устанаўлення свята Божага Цела , якое першым правёў льежскі біскуп Роберт у 1246 годзе па ініцыятыве святой манахіні Юліяны, якая часта мела бачанні ззяючага месяца з адной цёмнай рысай на паверхні. У асаблівым адкрыцці ёй было дадзена зразумець, што месяц — гэта Касцёл, а цёмная рыса азначала адсутнасць пэўнага штогадовага свята, якое, як яна пазней зразумела, было асабліва скіравана да Найсвяцейшага Сакрамэнту. Гэта прывяло да ўстанаўлення свята Corpus Christi, якое Папа Урбан IV ў 1264 годзе пашырыў на паўсюдны Касцёл. Што да ўзнікнення гэтага свята, то падаюцца і іншыя прычыны. Напрыклад, аб’яўленне, якое адзін малаверны святар меў пасля кансэкрацыі, калі наш Боскі Пан аб’явіўся яму на карпарале ў выглядзе
На працягу нейкага часу пасля ўстанаўлення свята Божага Цела манстранцыі мелі выгляд малых вежаў, у якіх захоўваўся Найсвяцейшы Сакрамэнт.
У некаторых касцёлах цыстэрцыянцаў у Францыі замест звыклых манстранцый, якія былі ва ўжытку, выкарыстоўваецца маленькая фігурка Найсвяцейшай Дзевы, зробленая так, што падчас выстаўлення святая Гостыя кладзецца ёй у рукі (Kozma, 89, note 6).
Сённяшняя форма манстранцыі, якая нагадвае ззяючае сонца, з моцай прыпамінае нам боскую славу аблічча нашага Пана падчас Перамянення на гары Табор, а таксама словы псальміста: “Для сонца там шацёр у іх” (Пс 19:6).
Манстранцыя зазвычай робіцца з тых жа матэрыялаў, што і астатняе згаданае святое начынне. Калі яна нясецца ў працэсіі, над ёю трымаюць вялікі балдахін.
Манстранцыю заўсёды лічылі найцудоўнейшым рэліквіярыем, яе багатае аздабленне дапамагае ўсвядоміць, што ў Касцёла няма больш каштоўнага скарбу, чым Эўхарыстыя.
Дарагія радыёслухачы, у наступный сустрэчы мы працягнем літургіяй, а сёння я з вамі развітваюся. Няхай Божая ласка дапаможа нам быць вернымі вучнямі нашага Збаўцы. Laudetur Jesus Christus!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00