Ці слухаеце вы Калыханку на Радыё Марыя? Калі не, то сядайце ўтульна і атрымлівайце асалоду ад кнігі Ленэ Майер-Скуманц "... калі ты так думаеш, Божачка". Зусім не важна, колькі вам гадоў, паверце, вы адкрыеце ў сабе нешта новае, а можа нават зразумееце штосці вельмі важнае. Пяшчотна агучыла апавяданні валанцёр Наталля Мацкевіч.








