У хуткім часе католікі ў Беларусі змогуць дыстанцыйна атрымліваць спецыяльнае благаслаўленне Папы Францішка.

А пакуль у слухачоў «Радыё Марыя», у карыстальнікаў сацыяльнымі сеткамі ўзнікае шмат пытанняў. Мы патэлефанавалі айцу Алегу Шэнда, кусташу Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў і задалі яму гэтыя пытанні. Бо менавіта гэты Ордэн мае непасрэднае дачыненне да працэдуры атрымання благаслаўленняў у Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі. Ці мае штосьці агульнае з індульгенцыямі асаблівая форма Апостальскага благаслаўлення? Чаму ўжыта слова благаслаўленне, а не добраслаўленне? Хто яго зможа атрымаць і навошта?

А ў другой частцы праграмы - пробашч росіцкай парафіі і кусташ санктуарыя айцец Чэслаў Курэчка МІС распавядае пра 20-ю гадавіну беатыфікацыі росiцкiх мучанікаў Юрыя і Антонія. Упэўнены, цяпер ні ў каго не застанецца пытанняў, ці варта наведаць Росіцу!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00