Ранішнія эфіры



Пра Урачыстасць Аб'яўлення Пана, традыцыі і сімвалы сённяшняга свята паразмаўлялі з бр. Андрэем Квяцінскім OFMCap.



Пра калядныя традыцыі грэка-каталіцкай царквы ў эфіры Радыё Марыя распавёў а. Яўген Маліноўскі, настаяцель царквы сьвятых роўнапостальных Кірылы i Мятода ў Баранавічах.



14-16 студзеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая 2) адбудзецца рэкалекцыйны курс «Назарэт» на тэму “Знаёмячыся з Духам Святым”, які правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Паразмаўлялі з айцом пра гэтыя рэкалекцыі.



фота с. Міхаліны Маркевіч OP

Пра парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску паразмаўлялі з парафіянкай сп. Алінай. Таксама пра ўласныя адчуванні ад горада і касцёла валанцёраў РМ  - у нашым ранішнім эфіры.



фота з сайта grodnensis.by

16 снежня ў Беларусь прыбудзе агонь з Бэтлеема. Што будзе з ім далей,  куды і як адбываецца транспарціроўка агню, хто гэтым займаецца і які сэнс гэтай традыцыі - паразмаўлялі з Маргарытай Капустай, скаўткай.

 



Віншуем усіх нашых слухачоў з урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі! Пра гэтую ўрачыстасць, а таксама пра іншыя добрыя навіны з Украіны паразмаўлялі ў ранішнім эфіры з дырэктарам Радыё Марыя Украіна айцом Аляксеем Самсонавым.



Пра розныя інцыятывы, якія накіраваны на адбудову Будслаўскага Санктуарыя, паразмаўлялі з Аленай Гаўрыленка, СММ мэнэджарам.



Пра рэкалекцыі "Небяспека ідалапаклонства", якія адбудуцца ва Уселюбе, паразмаўлялі з кс. Віталіем Цыбульскім, арганізатарам.



Інтрэнізацыя вобразу святой Ружы з Лімы адбудзецца ў Карэлічах. Пра гэтую падзею паразмаўлялі з а. Ежы Саковічам, пробашчам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі.



Ва ўспамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, паразмаўлялі з галоўным арганістам мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі Уладзімірам Неўдахам.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00