Кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Нацыянальнага “Карытас”, у сваёй катэхезе адказвае на пытанне нашага слухача:
"Ёсць людзі ў нашай мясцовасці, якія жывуць вельмі дрэнна, такая галеча, такая антысанітарыя ў хатах, што ўвогуле на чалавечае жытло не падобна. Разавая дабрачынная дапамога ад вернікаў не вырашае праблему. А 'здаць' дзяржаве, азначае стопрацэнтна, што чалавека забяруць у інтэрнат для душэўнахворых. А можа яму лепей дажыць сваё жыццё ў гноі, але ў свабодзе? А можа наадварот: у цёплым інтэрнаце, дзе яго будуць даглядаць, але цалкам падкантрольным? Чым тут кіравацца? І як можна арганізаваць сістэмную дапамогу такім людзям?"








