
Аўтэнтычнасць - гэта здольнасць чалавека ў кантактаванні адмаўляцца ад розных сацыяльных
роляў (псіхатэрапеўта, прафесіянала, педагога, кіраўніка і г. д.), дазваляючы праяўляцца сапраўдным, уласцівым толькі дадзенай асобе думкам, эмоцыям і паводзінам.
Разам са здольнасцю да безумоўнага прыняцця і эмпатыі аўтэнтычнасць з'яўляецца абавязковай умовай
эфектыўнага людскога кантактавання. Так казаў аб аўтэнтычнасці амерыканскі псіхолаг Карл
Роджэрс:
"Мяркую, што ў адносінах мне хацелася б мець празрыстасць, я б вельмі хацеў, каб кліент
бачыў мяне наскрозь, і каб абсалютна нічога не было схавана" - казаў ён пра сябе.
***
Усё жыццё людзі імкнуцца адпавядаць. Лічыцца, што трэба старацца быць разумным і ўсё рабіць
правільна, тады ты будзеш падабацца іншым людзям. Чалавек - істота сацыяльная, таму кожнаму
з нас важна прыняцце - мяне прымаюць іншыя людзі, я адпавядаю агульнапрынятым нормам. Я ў
грамадстве.
Часам мы хлусім самі сабе, што мы разумныя і правільныя, не заўважаем сваіх памылак або
тлумачым іх праз прызму якіхсьці канцэпцый, робім усё, абы не выглядаць неразумным. У
выніку, губляем уласны густ, стыль, перастаем рабіць тое, што раней прыносіла нам радасць.
Быць сабой - гэта першы закон аўтэнтычнасці. Самаактуалізацыя - гэта цярністы шлях
пераадолення сваіх страхаў і комплексаў. Гэта працэс, які здзяйсняецца ўсё наша свядомае жыццё.
Быць аўтэнтычным, значыць, умець адчуваць сябе і выбіраць тое, што раіць душа. Рабіць гэты
выбар давядзецца кожную хвіліну.
Ці наважыцеся вы сказаць, што, напрыклад, расхвалены крытыкамі глыбокі і разумны фільм
асабіста вамі ўспрымаеца ўсяго толькі як сумны. Ці абярэце вы прэстыжную працу, мужа (або
жонку), машыну, або прыслухаецеся да таго, што падказвае вам душа?
Мы вызваляемся ад хлусні, калі навучаемся спакойна прымаць сваю недасканаласць і той факт,
што мы можам памыляцца раз за разам, перажываць і рабіць усё тое, на што здольны звычайны
жывы чалавек. Імкненне быць вышэй за ўсе людзкія заганы з'яўляецца асновай самападману.
Патрабаваць ад сябе і іншых быць бездакорнымі, не мець хібаў, не перажываць негатыўныя
пачуцці - гэта шлях да ўнутранай няволі. Той, хто ўсімі сіламі імкнецца пазбегнуць памылак, хутка
можа ператварыцца ў гідлівага, самотнага чалавека.
Ці цяжка быць аўтэнтычным? Так. Свабода - гэта заўсёды адказнасць. Быць сумленным з самім
сабой, кожны раз быць адказным за свой выбар - гэта шлях да аўтэнтычнасці. Толькі
прыслухоўваючыся да сябе і паступаючы так, як дыктуюць ўнутраныя перакананні, мы вучымся
быць аўтэнтычнай асобай.
У грамадстве складана дзейнічаць самастойна, але ў гэтым і ёсць шчасце «быць самім сабой».
***
Настаўнікі духоўнага жыцця казалі аб роднасці пакоры і любові. Пакора вучыць такому ладу
дзеянняў, які людзкое сэрца не магло б абраць само па сабе. Якімі словамі яго апісаць:
добразычлівасць, сімпатыя, ветлівасць, духоўная блізкасць? Святы апостал Павел казаў пра
гэта карынфянам, якія шанавалі больш незвычайныя дары.
Самае ж цяжкае, насамрэч - гэта не губляць свайго, і ў той жа час быць здольным
прымяняцца да агульнага ўзроўню асяроддзя. Гэта словы французкага святара і пісменніка Жана-
Рэнэ Бушэ.
***
"Прапаведую птушкам: Мае шаноўныя сябры, высакародныя стварэньні, мне няма чаго вам
сказаць, акрамя аднаго: заставайцеся самі сабой, будзьце птушкамі. Тады вы - самі сабе
пропаведзь! Яны адказваюць: Гэтая пропаведзь таксама лішняя" - напісаў амерыканскі
каталіцкі манах і пісменнік Томас Мэртан.
***
Мы ведаем, што цалкам аўтэнтычным чалавекам была Панна Марыя.
Няхай Яна будзе для нас прыкладам.