
У нашым спецпраекце, выпускі якога будзем выкладаць усе чатыры дні, якія засталіся да Божага Нараджэння, нашыя слухачы дзеляцца сваімі рэцэптамі на Вігілійны стол.
Як гатуюцца бульбяныя кубачкі з грыбамі, кісель з журавінаў і фаршыраваны шчупак у Глыбокім? А аўсяны кісель, боршч з пампушкамі і сушкі з макам у Лучаі? А якія 12 страваў гатуюць у Лагішыне? Таксама ў гэтым выпуску пра аладачкі з макам з вёскі Паланэчка.