Парафіі Беларусі



фота с.Міхаліна Маркевіч ОР

У парафіі Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў мястэчку Хоу́хлава сёлета шматлікія юбілеі. Падрабязна пра гісторыю гэтага касцёла і душпастыраў паразмаўлялі са сп. Ганнай Шпілеўскай, парафіянкай.



фота Ірыны Рубінавай

Як усёй парафіяй будавалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Багданаве? Што за прытулак для дзяцей мае парафія? Паразмаўлялі з парафіянкамі сп. Галінай і сп. Янінай.
А пра капліцу "Маці Божай Міласэрнасці" у Рымавічах пагаварылі са сп. Зузанай.



фота с. Міхаліны Маркевіч ОР

Радыё Марыя пабывала ў Сцешыцах. Пра гісторыю будаўніцтва парафіі і сённяшняе жыццё касцёла - паразмаўлялі са сп. Марыяй, парафіянкай касцёла Перамянення Пана.



фота с. Міхаліны Маркевіч ОР

Запрашаем у віртуальнае падарожжа ў Касцяневічы - у парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пра гісторыю парафіі, пра сённяшняе жыццё касцёла, а таксама пра цікавую асобу ксяндза Станіслава Жука і чаму ён застаўся ў памяці тутэйшых людзей, паразмаўлялі са старажылам парафіі - спадарыняй Верай.



фота Ірыны Рубінавай

Сваімі ўражаннямі аб сёлеташняй урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, а таксама ўспамінамі з каранацыі цудадзейнага абраза падзялілася браслаўчанка Іна Сапун, арганістка касцёла Нараджэння Маці Божай.



фота Ганны Патапейка

У Ліпнішкі, у парафію святога Казіміра, накіроўваемся сёння зранку ў праграме Прачнулася Беларусь. Пра тое, як беларусы будавалі гэты касцёл у XIX ст., пра сучаснае жыццё парафіі і ў цэлым мястэчка - расказвае парафіянка сп. Ядзвіга.



Фота с. Міхаліны Маркевіч ОР

Пра аднаўленне касцёла Маці Божай Каралевы Кароны Польскай у Порплішчы і сённяшняе жыццё парафіі паразмаўлялі са сп. Нарбэртай.



Пра парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне паразмаўлялі з парафіянкай сп. Генуэфай Парневіч.



фота Ганны Патапейка

 Як прайшоў фэст у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, паразмаўлялі з кусташам кс. Юрыем Бяганскім.



фота с. Міхаліны Маркевіч ОР

Пра багацейшую гісторыю старажытнага касцёла, цудатворны абраз і сучаснае жыццё парафіі паразмаўлялі з кс. Уладзімірам Гуляем, пробашчам парафіі Узвышэння святога Крыжа.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00