12 кастрычніка «Радыё Марыя» вяла трансляцыю з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску, дзе біскуп Алег Буткевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку.
Сёння мы датэлефанаваліся да аднаго з новых святароў Віцебскай дыяцэзіі кс. Алега і распыталі пра ягоныя ўражанні ад гэтага дня.
Таксама ў Дзень маці не маглі не паразмаўляць з маці новапрэзбітара спадарыняй Люцынай Зямчонак, пра яе пачуцці, думкі, настрой.