У гэтым выпуску Народнай пабожнасці кс. Міхал Бубен адказвае на вашыя пытанні, звязаныя з працэсіямі.
Ці абавязкова ісці ў працэсіі, ці можна заставацца ў касцёле і маліцца ў гэты час? Навошта падчас працэсіі носяць харугвіі, падушачкі і г.д? Ці малітва тых, хто нясе харугвіі, стужкі мацнейшая і больш поўная за тых, хто проста ідзе? Ці ёсць нейкі ўсталяваны і зацверджаны шэраг малітваў і спеваў падчас працэсіі? Калі не чутно, што там спяваюць, або моляцца ў мікрафон (працэсія расцягнулася, мікрафоны недастаткова моцныя), якімі малітвамі лепш маліцца самому? Ці варта рабіць заўвагі людзям, якія ідуць побач і проста размаўляюць аб надзённых справах? Навошта падчас працэсіі дзяўчаты кідаюць кветкі/пялёсткі кветак? Ці трэба і ці варта іх падымаць і забіраць дадому? Калі так, то што з імі дома рабіць?








