Аўдыятэка
Па старонках Святога Пісання з доктарам тэалогіі Марынай Пашук
Цікавае пра радавод ад Адама да Ноя, які падаецца ў кнізе Быцця - у сённяшняй катэхезе доктара тэалогіі Марыны Пашук.
"Першае біблійнае апавяданне, якое распавядае пра нарастанне зла" - гісторыю Каіна і Абэля разглядае доктар тэалогіі Марына Пашук.
За сем дзён Пан Бог стварыў свет: ад зялёных раслін і велізарных нябесных цел да свайго ўлюбёнага дзіця – чалавека. Ад нядзелі да суботы — разам з доктарам тэалогіі Марынай Пашук разглядаем тыдзень уладкавання свету.
Якія таямніцы хавае ў сабе апісанне стварэння сусвету і чалавека - у катэхезе доктара тэалогіі Марыны Пашук.
Чалавек здаўна задаваўся пытаннем: "Адкуль усё пайшло?" і будаваў свой светапогляд на міфах і веры ў мноства багоў. Але што мы можам даведацца пра справу стварэння з кнігі Быцця? Глыбей паразважаем над пачаткам Бібліі з доктарам тэалогіі Марынай Пашук у катэхезе "Па старонках Святога Пісання".
Доктар тэалогіі Марына Пашук распачынае на Радыё Марыя цыкл перадачаў пра Біблію. У першым выпуску: хто напісаў Кнігу Кнігаў і навошта, на якіх мовах яна напісана і з якіх частак складаецца.