"Штучны інтэлект – спакуса будаваць свет без Бога ці новая магчымасць развіцця чалавецтва?" - з гэтага актуальнага артыкула арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пачынаецца часопіс.

Касцёл Маці Божай Анёльскай у Гродне займае асаблівае месца ў сэрцах нашых слухачоў. Гэтую глыбокую любоў і духоўную сувязь з храмам яскрава перадае ў сваёй паэзіі шаноўная Данута Бічэль. Паглыбімся ў творчы свет паэткі – свет, напоўнены шчырай любоўю да святога Францішка і гродзенскай францішканскай святыні. Паслухаем вершы ў аўтарскім выкананні, у якіх светлыя ўспаміны пераплятаюцца з глыбокім асабістым болем аўтаркі.

Леанід Лаўрэш прадстаўляе пераклад твора пісьменніцы Камілы Юрэвіч з Нарбутаў, які можна вызначыць як адзін з першых фемінісцкіх тэкстаў. У ім ўпершыню ў нашым краі ставяцца пытанні роўнасці і свабоды жанчын, а таксама жаночай адукацыі. У нашым радыйным выпуску перакладчык расказвае пра твор лідскай пісьменніцы і пра тое, чым сучаснаму чытачу можа быць цікавая літаратура XIX ст. Прапануем разам пагартаць другі нумар часопіса "Наша Вера" за 2026 год. 

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00