Сёлета лістападаўскі нумар часопіса "Ave Maria" – юбілейны! Роўна 30 гадоў таму Маці Міласэрнасці, успамін якой акурат адзначаецца 16 лістапада, сабрала неабыякавых да пашырэння Божага слова людзей і з'яднала іх адною справаю – падрыхтоўкаю і выданнем беларускамоўнага каталіцкага часопіса.
Паэтка Данута Бічэль напісала цудоўны верш, прысвечаны часопісу, які ў нашай праграме паслухаем у аўтарскім выкананні. Маем магчымасць пачуць таксама верш-малітву паэта ХІХ стагоддзя Вінцэся Каратынскага, прысвечаны Панне Марыі Вастрабрамскай у выкананні перакладчыцы Ірыны Багдановіч.