Сёлетні Юбілейны год Касцёл называе Годам надзеі – той надзеі, якой так не хапае сучаснаму свету. Красавіцкі нумар часопіса "Ave Maria" прысвячаецца надзеі, і рэдактар часопіса Крыстына Лялько звяртаецца да чытачоў у артыкуле "Яшчэ раз пра надзею".

На вокладцы часопіса – фотаздымак юбілейнай святані 2025 года – Катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя. Паэтка Данута Бічэль прысвяціла святыні свой верш "Юбілейная святыня ў Гародні", які маем магчымасць паслухаць у аўтарскім выкананні. Выпуск таксама годна ўпрыгожвае верш "Новы дзень", які аўтарка Ірына Багдановіч ахвяруе ўсім, каму блізкае перажыванне кожнага новага дня. У рубрыцы "З нагоды юбілею" гучаць віншаванні дырэктару выдавецтва "Про Хрысто" Аліне Новікавай. Юбілярка мае паэтычны падарунак ад Дануты Бічэль і Радыё Мырыя.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00