Сёлета Касцёл у Беларусі мае асаблівую нагоду для таго, каб узносіць Богу хвалу і падзяку – адзначаем 35-годдзе аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла на нашай зямлі.
Часопіс "Ave Maria" знаёміць чытачоў з некаторымі падзеямі таго часу і з асобамі, якія не шкадавалі сілаў і працы ў змаганні за святыні, за веру ў нашым Краі. У радыйным выпуску запрашаем паслухаць малітву папы Льва XIV з нагоды пачатку ўрачыстасцяў 800-годдзя спачыну святога Францішка, пераклад якой з італьянскай мовы зрабіла Аксана Данільчык. Верш "Грамнічны ўспамін" чытае для нас паэт Віктар Маліноўскі.








