Пачынаем наш агляд новага нумара часопіса "Ave Maria" з натхняльнай сустрэчы з вядомай паэткай, літаратуразнаўцай, перакладчыцай, аўтаркай часопіса "Ave Maria" Ірынай Багдановіч, якая нядаўна адзначыла свой юбілей.

Мы скантактаваліся са спадарыняй Ірынай, каб павіншаваць і запытаць пра яе шлях да веры. Гэты год выдаўся багатым на юбілеі, пра якія ў часопісе паведамляецца і друкуюцца сардэчныя віншаванні ўсім юбілярам. У рубрыцы "Сведчанні" змешчаны артыкул Віктара Яблонскага "Плён пілігрымкі" пра пераломны момант у яго жыцці пасля пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай. Пра шматлікія іншыя матэрыялы слухайце ў нашым выпуску. Пасля праслухоўвання яшчэ цікавей чытаць часопіс!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00