Прадстаўляем кнігу "Скарб любові", якая складаецца з духоўных разважанняў св. Уршулі Ледухоўскай USJK, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага. Структура і тэматыка разважанняў адпавядаюць зместу Святога Ружанца.

Для кагосці гэта кніга стане навінкаю і адкрыццём, а для кагосьці наша праграма будзе напамінам пра любімае чытанне. Бо той, хто далучаецца да біблійных медытацый св. Уршулі, ужо не адкладае гэтую кнігу далёка, а трымае пад рукой як дапаможнік. Св. Уршуля пісала гэтыя тэксты для сясцёр уршулянак. Ці пасуюць гэтыя разважанні для свецкіх людзей? Ці былі складанасці падчас перакладу? Пра гэта слухачам Радыё Марыя расказала перакладчыца і супрацоўніца выдавецтва "Про Хрысто" Ганна Шаўчэнка.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00