Духоўная паэзія з’яўляецца арганічнай патрэбай чалавечай душы, шляхам самапазнання і духоўнага развіцця. Данута Бічэль – паэтка, якая праслаўляе Пана Бога ў паэтычным слове. Яе паэзія – гэта размова з Богам, паглыбленне ў сябе, выяўленне верніцкіх пачуццяў і паэтычная малітва.

У гэтым выпуску спадарыня Данута расказвае пра свае зборнікі паэзіі, а гэта значыць пра сябе і сваё духоўнае ўзрастанне. Безумоўна, паслухаем і вершы ў аўтарскім выкананні. Дзякуем спадарыні Дануце Бічэль за творчае святло, якім яна дзеліцца з намі. Кнігі Дануты Бічэль, а таксама часопісы “Наша вера” і “Авэ Марыя”, дзе друкуюцца вершы паэткі, можна замовіць у выдавецтве “Про Хрысто”, набыць у кіёску архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, а таксама ў пробашчаў парафій і ў парафіяльных касцёльных кіёсках.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00