Кніга "Заклікай імя Марыі Успамогі Хрысціянаў..." выдадзена ў выдавецтве "Про Хрысто". Выданне прымеркавана да ІХ Ружанцовага кангрэса "Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці".
У яе ўвайшлі прыгожыя і глыбокія разважанні над ружанцовымі таямніцамі ў духу салезіянскіх святых і благаслаўлёных. Для слухачоў Радыё Марыя пра кнігу расказвае яе складальнік айцец Раман Шульц ОР.








