Васіль Зуёнак – паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук – легенда беларускай літаратуры, чыя творчасць прасякнута любоўю да людзей і да Радзімы.

Паэт нарадзіўся ў 1935 годзе, а гэта значыць, што цяпер яму дзевяноста гадоў. Нягледзячы на такі шаноўны ўзрост, ён застаецца актыўным удзельнікам літаратурнага жыцця і натхняе нас сваёю творчасцю. У праграме звяртаем увагу слухачоў на кнігі Васіля Зуёнка, якія  цяпер можна набыць у кнігарнях краіны: "Азірнуўшыся, не скамянець…", у якую ўвахозяць у тым ліку хрысціянскія вершы, якія праслаўляюць Пана Бога,  раскрываюць духоўны свет чалавека, прысвечаны тэмам веры, любові, пошуку сэнсу жыцця. "Запішыце мяне ў мядзведзі" – гэта жартоўныя, вясёлыя вершы для дзетак. "Крылатая радасць зямлі"  – падарожжа ў цудоўны і непаўторны свет беларускіх птушак.
Слухайце размову пра кнігі і атрымоўвайце асалоду ад вершаў у аўтарскім выкананні!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00