Раніцай 19 снежня ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме агонь быў дастаўлены на беларуска-польскую мяжу. Як паведамляе catholic-scouts.by з 19 па 24 снежня каталіцкія скаўткі і скаўты запаляць лампады бэтлеемскім агнём ў касцёлах розных гарадоў і мястэчак Беларусі.

 



   У 1998 годзе агонь з Бэтлеему быў упершыню запалены ў святынях Беларусі. Гэтая падзея адбылася дзякуючы сябрам польскага згуртавання скаўтаў ZHP. У 2008 годзе каталіцкія скаўткі і скаўты з Беларусі ўпершыню прынялі ўдзел у акцыі.

Спіс парафій г. Мінска, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь
20 снежня 18:30 - архікатэдральный касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
21 снежня 19:00 - касцёл Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)
22 снежня 6:30 - парафія Божага Цела (Ангарская)
22 снежня 6:45 - парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына, Масюкоўшчына)
22 снежня 7:00 - парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка)
23 снежня 7:00 - парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) (Залатая Горка)
23 снежня 8:00 - парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)
23 снежня 17:00 - парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

Спіс парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь
23 снежня 6:45 - г. Маладзечна, парафія св. Казіміра
23 снежня 9:00 - Лагойск, парафія Св. Казіміра
23 снежня 12:00 - в. Будслаў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
23 снежня 18:00 - г. Крупкі, парафія Св. Юзафа
23 снежня 18:00 - г. Смалявічы, парафія Св. Валянціна
24 снежня 9:00 - г. Барысаў, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
24 снежня 9:00 - г. Барысаў, парафія Спаслання Духа Святога
24 снежня 23:00 - г. Жодзіна, парафія Маці Божай Фацімскай

Спіс парафій Віцебскай дыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь
23 снежня 8:30 - г.п. Бягомль, парафія Цара Езуса Хрыста
23 снежня 9:30 - г. Глыбокае, парафія Святой Тройцы
23 снежня 11:00 - г. Полацк, парафія Св. Андрэя Баболі
23 снежня 12:00 - г.п. Шуміліна, парафія Маці Божай Фацімскай
23 снежня 14:00-15:00 - г. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага
23 снежня 14:30 - г. Докшыцы, парафія Найсвяцейшай Тройцы
23 снежня 15:00 - в. Параф’янава, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
23 снежня 16:00 - г. Бешанковічы, парафія Св. Пятра і Паўла
23 снежня 16:30 - г. Орша, парафія Беззаганнага сэрца Марыі
23 снежня 17:00 - г. Лепель, парафія Св. Казіміра

Спіс парафій Гродзенскай дыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь
20 снежня 18:00 - г. Гродна, парафія Узвышэння Святога Крыжа
20 снежня 18:00 - в. Капцёўка, санктуарый Маці Божай
20 снежня 18:00 - г. Гродна, св. Казiмiра Каралевiча
21 снежня 7:45 - в. Сапоцкін, парафiя Унебаўзяцця Дзевы Марыі
23 снежня 9:00 - г. Смаргонь, парафія св. Міхала Арханёла


Спіс парафій Пінскай дыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь
23 снежня 7:00 г. - Баранавічы, парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай
23 снежня 11:00 - г. Лунінец, парафія Святога Юзафа
23 снежня 12:00 - г. Пінск, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага
23 снежня 14:30 - г. Івацэвічы, парафія Узвышэння Святога Крыжа
23 снежня 15:30 - г. Бяроза, парафія Найсвяцейшай Тройцы
23 снежня 16:30 - г. Пружаны, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
23 снежня 17:00 - г. Мозыр, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
23 снежня 17:30 - в. Чарнаўцы (Брэсцкі раён), парафія Найсвяцейшай Тройцы
23 снежня 18:00 - г. Брэст, парафія Маці Божай Каралевы
23 снежня 20:00 - г. Жлобін, парафія Святога Казіміра
23 снежня 20:30 - г. Іванава, парафія Узвышэння Святога Крыжа
23 снежня 22:00 - г. Гомель, парафія Нараджэння Божай Маці

  Адкуль узнікла традыцыя распаўсюджвання бэтлеемскага агню? Чаму гэтым займаюцца скаўты, і калі ўпершыю беларусы змаглі занесці святло са Святой Зямлі да сваіх дамоў? Ганна Журко, звязовая другога мінскага звяза святой Барбары, распавяла ў нашай студыі пра тое, як выглядае маршрут распаўсюджвання бэтлеемскага агню ў нашай краіне і што асабіста для яе азначае гэтая падзея.

Праграма "Госці ў студыі" выйдзе ў паўторы. Сачыце за раскладам.

Паводле catholic-scouts.by

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00