25 ліпеня разам з усім Каталіцкім Касцёлам будзем святкаваць дзень дзядуляў, бабуль і пажылых людзей. Запрашаем вас павіншаваць сваіх блізкіх людзей праз Радыё Марыя! Патэлефануйце нам на студыю, і мы запішам вашае віншаванне.
Альбо дашліце галасавое паведамленне на вайбер +375333822671
Зрабіць гэта можна да пятніцы (да 15.00).
І ў нядзелю 25 ліпеня, за дзень да таго, як будзем успамінаць святых Яўхіма і Ганну, дзядулю і бабулю Езуса, вашыя цёплыя словы прагучаць у эфіры РМ.








