
Радыё Марыя шукае інжэнера-сістэматэхніка для забеспячэння працы студыі
Якія будуць абавязкі:
- Забеспячэнне працы і бяспекі аддаленых сервераў і вэб-сайтаў;
- Мантаж і абслугоўванне кампутарнай і офіснай тэхнікі, прафесійнага гукавога абсталявання;
- Забеспячэнне працы і бяспекі сеткі кампаніі;
- Забеспячэнне эфектыўнасці спецыялізаванага ПЗ для вяшчання;
- Тэхнічная падтрымка і дапамога карыстальнікам.
Маем пэўныя патрабаванні:
- Разуменне прынцыпаў працы стэка TCP / IP;
- Вопыт працы з АС Linux (Debian, Ubuntu);
- Навыкі паяння, разуменне асноў электронікі;
- Веданне АС Windows на ўзроўні адміністратара;
- Мантаж ЛВС і навыкі працы з сеткавым абсталяваннем;
- Базавыя веды HTML, PHP, MySQL;
- Англійская мова на ўзроўні чытання і разумення тэхнічнай дакументацыі;
Добра, калі маеце:
- Вопыт працы з Mikrotik, HPE;
- Вопыт працы з прафесійным гукавым абсталяваннем;
- Веданне RadioBOSS, Adobe Audition, OBS;
- Вопыт настройкі паслуг Icecast2, Nginx.
Вакансія можа зацікавіць студэнтаў апошніх курсаў.