
Вялікі чацвер - дзень, калі каталіцкі Касцёл перажывае ўстанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства.
Дзень, калі мы праслаўляем Бога, Які так нас палюбіў, што захацеў застацца з намі назаўсёды ў Гостыі.
Сёння мы дзякуем Езусу Хрысту за дар святарства.
Дзякуем за кожнага сучаснага апостала.
Віншуем вас, нашыя дарагія святары.
Праз вашыя рукі Хрыстос прыходзіць у нашыя сэрцы падчас Камуніі.
Праз вашую паслугу ў канфесіянале адбываецца нашае прымірэнне з Міласэрным Айцом.
З вашых вуснаў гучаць жывыя словы Евангелля.
Жадаем, каб кожную хвіліну жыцця вы адчувалі Божую прысутнасць.
Мужнасці, каб жыць у святасці і праўдзе, здзяйснення мараў і ўдзячных парафіянаў.
Молімся за вас і аддаём у апеку Найсвяцейшай Багародзіцы.








