Браты і сёстры, ад шчырага сэрца віншуем вас з Вялікднём!
Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Няхай Ягоная перамога над смерцю і грахом падорыць нам супакой і надзею.

Ён уваскрос, і кожнага з нас запрашае да жыцця. Жыцця ў праўдзе, у сапраўднай хрысціянскай мудрасці і мужнасці.

Жадаем усім нам быць працалюбівымі будаўнікамі Валадарства Божага, пяшчотна любіць адно аднаго, няспынна прабачаць, нястомна быць удзячнымі і ўважлівымі да патрэбаў блізкіх.

Хрыстос уваскрос!

Ён надзея! Ён праўда! Ён справядлівасць!

Са Святам!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00