
Незвычайнае імя гэтага Папы перакладаецца, як “вельмі прыгожы”. Незвычайным было і яго жыццё. Ці можа нявольнік стаць павадыром хрысціян? Для Бога няма нічога немагчымага.
Пачалося з таго, што гаспадар навучыў свайго раба Калікста праўдам веры і Святому Пісанню, давёў да хросту, а потым вызваліў ад рабства. І гэта было толькі пачаткам гісторыі. Пра таленты, выпрабаванні і лёс Папы Калікста I распавядае сястра Дар'я Галубкова OV.








