У першыя выхадныя верасня ў Івянцы адбыўся Другі агульнабеларускі Форум Назарэт 2022. У ім ўзялі ўдзел 37 сем'яў з Гродна, Ліды, Мінску, Глыбокага, Смаргоні і Навагрудку. Але гэта толькі адна з падзей, што адбыліся ў гэтай супольнасці за мінулы летні перыяд.
Пра адпачынак і рэкалекцыі, пра сустрэчу ў Рыме і служэнне для беларускіх сямей Асацыяцыі Святой Сям'і з Назарэту распавядае сястра Марыянна Алешчык CSFN.























