Радыё Марыя запрашае далучыцца да падрыхтоўкі да прысвячэння сябе Хрысту праз Марыю па метаду св. Людовіка дэ Манфора. Штодзённа цягам 33 дзён, пачынаючы з 9 студзеня, слухачы маюць магчымасць слухаць часткі прысвячэння па радыё а 12.00.
Калі вы не маеце магчымасці слухаць у эфіры, калі ласка, далучайцеся да малітвы ў зручны час праз наш сайт.
Тэмы першых 12 дзён:
Уступ
1. Не ісці за духам гэтага свету
2. Імкнуцца пазбягаць ганарлівасці і ўзвялічвання сябе
3. Хто можа быць збаўлены?
4. Людзі «гэтага свету» шукаюць адгаворкі
5. Вузкая брама
6. Людзі «гэтага свету» крывадушныя
7. Дух супярэчыць целу
8. Нельга служыць Богу і Мамоне
9. Пазбягайце ўчынкаў цемры
10. У чым сапраўднае шчасце?
11. Вернасць у малых рэчах
12. Быць праўдзівым і шчырым








