"— Валодзька, ты ўжо вялікі, завядзі гадзіннік,— баба Вера папраўляе коўдру і пачынае тлумачыць. Хлочык падыходзіць да гадзінніка, паварочвае медны ключ і адчыняе дзверцы. Маятнік стукае аб руку і нерухомее.
У пукатым дыску адбіваецца дзіцячы твар. Паліраваная паверхня падоўжвае нос, круглая галава выцягваецца, вусны робяцца тонкімі, а невялікі пакой — доўгім, аж сцены з усімі рэчамі загінаюцца за край дыска".








