Прапануем разам пагартаць часопіс «Ave Maria». Штомесячны рэлігійны часопіс заснаваны Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй ў 1994 годзе, сёлета выданню спаўняецца 30 гадоў. У матэрыялах красавіцкага нумара часопіса «Ave Maria» за 2024 год разглядаюцца паняцці страху і адвагі.
І гэта невыпадкова. Страх і адвага – гэтыя паняцці неадлучна спадарожнічаюць евангельскім апісанням мукі і ўваскрасення Хрыста. Яны ж уваходзяць і ў нашае жыццё ў самыя няпростыя, пераломныя моманты і могуць прыносіць свае асаблівыя плады, калі мы ў сваіх перажываннях спрабуем чэрпаць сілу ад Уваскрослага. У нашай перадачы маем унікальную магчымасць пачуць вершы «Цуд Уваскрасення» і «Страх» Дануты Бічэль у аўтарскім выкананні.